У рамках патрыятычнай акцыі "Служым Беларусі" ва ДУА "Маісееўшчынскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Барысаўскага раёна" адбылася сустрэча з намеснікам камандзіра батальёна па ідэалагічнай рабоце цэнтра тэхнічнага забеспячэння 72 Гвардзейскага аб'яднанага вучэбнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў Мікулёнкам Сяргеем Сяргеевічам. Сяргей Сяргеевіч расказаў навучэнцам аб генацыдзе ў гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі, узгадаў, колькі прыйшлося вытрымаць беларускаму народу, каб сёння жыць мірна і шчасліва. А задача будучых пакаленняў - памятаць, каб мінулыя жахі не паўтарыліся зноў. Сяргей Сяргеевіч звярнуў увагу на выставу па рэалізацыі праекта "Поезд Памяці". На каляровых фотаздымках вучні бачылі гарады Беларусі і Расіі, тое, чым ганарацца народы і што будуць памятаць вечна.