Государственное учреждение образования «Моисеевщинский учебно-педагогический комплекс детский сад - средняя школа Борисовского района»
телефон: 77 34 31
email: upkmoiseevshchina@rooborisov.by
222151 Минская область, Борисовский район, аг. Моисеевщина, ул. Центральная, 5

Образовательный процесс

Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу

ў ДУА «Маісееўшчынскі вучэбна-педагагічны

комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Барысаўскага

раёна» ў 2020/2021 навучальным годзе

 

Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі ў 2020/2021 навучальным годзе абумоўлены:

забеспячэннем роўных умоў для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі ва ўсіх відах устаноў агульнай сярэдняй адукацыі;

пачаткам пераходу на абноўлены змест адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі;

актуальнасцю арганізацыі адукацыйнага працэсу на аснове і ў спалучэнні сістэмна-дзейнаснага, культуралагічнага, асобасна арыентаванага і кампетэнтнаснага падыходаў.

У 2020/2021 навучальным годзе абноўлены змест вучэбных прадметаў вывучаюць вучні X класа. Вучэбныя праграмы па вучэбных прадметах зацверджаны пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 19.06.2020 № 140.

З мэтай захавання здароўя вучняў, падтрымання іх працаздольнасці на працягу вучэбнага дня, тыдня, навучальнага года, неабходнай рухальнай актыўнасці адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйных праграм арганізуецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Спецыфічных санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 07.08.2019 № 525; Санітарных норм і правілаў «Патрабаванні для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі», зацверджаных пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2012 г. № 206 (рэд. ад 03.05.2018).

У 2020/2021 навучальным годзе:

– адукацыйны працэс у 1-11 класах здзяйсняецца на беларускай мове;

у 8 класе на павышаным узроўні вывучаецца вучэбны прадмет «Гісторыя Беларусі» з павелічэннем колькасці вучэбных гадзін на 1 гадзіну;

у 9 класе у асобнай групе на павышаным узроўні вывучаецца вучэбны прадмет «Беларуская мова» з павелічэннем колькасці вучэбных гадзін на 1 гадзіну;

– у 10 класе рэалізуецца 1-я мадэль профільнага навучання гуманітарнага накірунку з вывучэннем на павышаным узроўні ў рамках усяго класа вучэбных прадметаў «Беларуская мова», «Беларуская літаратура»;

– у 11 класе працягвае рэалізавацца 3-я мадэль профільнага навучання: першая група вывучае на павышаным узроўні вучэбныя прадметы «Беларуская мова», «Беларуская літаратура», другая ўсе прадметы вывучае на базавым узроўні;

– у 11 класе для групы, якая  вывучае ўсе прадметы на базавым узроўні,  арганізаваны адукацыйны працэс па працоўным навучанні па праграме прафесійнай падрыхтоўкі ў колькасці 6 вучэбных гадзін па прафесіі «Сацыяльны работнік».

Дадаткова выдзяляюцца і фінансуюцца гадзіны ў адпаведнасці з пунктам 77 Палажэння:

у адпаведнасці з пунктам 54 Палажэння на дзяленне класа на групы пры вывучэнні:

– вучэбнага прадмета «Дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка» (групы юнакоў і дзяўчат) – з разліку 1 вучэбная гадзіна ў тыдзень на 10 клас (усяго: 1 вучэбная гадзіна ў тыдзень);

– вучэбнага прадмета «Працоўнае навучанне» (групы хлопчыкаў (юнакоў) і дзяўчынак (дзяўчат) – з разліку па 1 вучэбнай гадзіне ў тыдзень на 5, 8 і 9 класы і па 2 вучэбных гадзіне ў тыдзень на 6-7 класы (усяго з 5 па 9 клас – 7 вучэбных гадзін у тыдзень).

На правядзенне 5-дзённых вучэбна-палявых збораў (медыцынскай практыкі) пасля завяршэння навучальнага года (пункт 76 палажэння):

вучэбна-палявыя зборы 10 клас (юнакі) – 30 вучэбных гадзін на клас у год. Усяго: 30 вучэбных гадзін (у год);

медыцынская практыка 10 клас (дзяўчаты) – 30 вучэбных гадзін на клас у год. Усяго: 30 вучэбных гадзін (у год).

На правядзенне грамадска карыснай працы – з разліку 1 вучэбная гадзіна ў тыдзень у 3-8 класах, 2 вучэбных гадзіны ў тыдзень у 9, 10, 11 класах (усяго з 3 па 11 клас – 12 вучэбных гадзін у тыдзень).

У 6 класе для 1 вучня па медыцынскіх паказчыках арганізавана навучанне на даму па праграме агульнай сярэдняй адукацыі з выкарыстаннем 19,5 вучэбных гадзін.

У 11 класе для 1 вучня па медыцынскіх паказчыках арганізавана навучанне на даму па праграме агульнай сярэдняй адукацыі з выкарыстаннем 22 вучэбных гадзін.

Вучэбныя прадметы «Асновы бяспекі жыццядзейнасці», «Мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая культура)» не ўлічваюцца ў абавязковую вучэбную нагрузку ў тыдзень на аднаго вучня, паколькі здзяйсняюцца без выстаўлення адзнак і па дадзеных вучэбных прадметах для вучняў не прадугледжваецца дамашняе заданне.

Вывучэнне вучэбных прадметаў «Сусветная гісторыя» і «Гісторыя Беларусі» ў 5-8, 10-11 класах ажыццяўляецца паралельна (па 1 гадзіне на тыдзень кожны вучэбны прадмет на працягу навучальнага года). Пры паралельным вывучэнні двух вучэбных прадметаў прамежкавая атэстацыя вучняў ажыццяўляецца па чвэрцях.

У 9 класе – сінхроннае вывучэнне сусветнай гісторыі і гісторыі Беларусі на працягу навучальнага года (колькасць гадзін на тыдзень на кожны прадмет залежыць ад размеркавання тэм з улікам сінхранізацыі). Пры сінхронным вывучэнні двух вучэбных прадметаў прамежкавая атэстацыя ажыццяўляецца па чвэрцях.

 За кошт гадзін, якія выдзелены на правядзенне факультатыўных заняткаў, у кожным з 1-11 класаў праводзіцца «Гадзіна здароўя і спорту» ў аб’ёме 1-ой вучэбнай гадзіны ў тыдзень (усяго з 1 па 11 клас – 11 вучэбных гадзін у тыдзень). Заняткі «Гадзіна здароўя і спорту» з’яўляюцца абавязковымі і ў 1-4, 9 класах уносяцца ў расклад вучэбных заняткаў (праводзяцца ў панядзелак-пятніцу), а ў 5-8, 10-11 класах – у расклад факультатыўных заняткаў (праводзяцца ў панядзелак-пятніцу).

Па завяршэнні навучальнага года з вучнямі 5-8 класаў праводзіцца 5-дзённая працоўная практыка (па 3 вучэбныя гадзіны ў дзень) – усяго 15 гадзін на кожны з 5-8 класаў). Тэрміны, парадак арганізацыі практыкі  вызначае дырэктар установы адукацыі.

У сувязі з неабходнасцю вывучэння факультатыўных заняткаў, правядзення стымулюючых і падтрымліваючых заняткаў на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі праведзена пераразмеркаванне вучэбных гадзін факультатыўных заняткаў з агульнай колькасці на ўстанову адукацыі:

паменшана колькасць вучэбных гадзін факультатыўных заняткаў у 2 класе на 2 вучэбныя гадзіны ў тыдзень, у 6 класе на 1 вучэбную гадзіну ў тыдзень, у 10 класе на 1 вучэбную гадзіну ў тыдзень. Усяго – 4 вучэбных гадзіны ў тыдзень;

павялічана колькасць вучэбных гадзін факультатыўных, стымулюючых і падтрымліваючых заняткаў у 11 класе на 4 вучэбных гадзіны ў тыдзень. Усяго – 4 вучэбных гадзіны  ў тыдзень.

У адпаведнасці з п. 64 Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанага пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20 снежня 2011 г. № 283, установа адукацыі перадае нявыкарыстаныя па аб’ектыўных прычынах вучэбныя гадзіны факультатыўных заняткаў 5 і 11 класа, якія вызначаны тыпавым вучэбным планам установы адукацыі і  фінансуюцца з бюджэту, у колькасці 6 гадзін з мэтай іх далейшага выкарыстання для арганізацыі факультатыўных заняткаў ва ўстановах адукацыі Барысаўскага раёна.

Адукацыйны працэс пры навучанні і выхаванні вучняў ажыццяўляецца па чвэрцях у наступныя тэрміны:

першая чвэрць – з 1 верасня 2020 г. па 31 кастрычніка 2020 г.;

другая – з 9 лістапада 2020 г. па 24 снежня 2020 г.;

трэцяя – з 11 студзеня 2021 г.  па 27 сакавіка 2021 г.;

чацвёртая – з 5 красавіка 2021 г. па 31 мая 2021 г.

На працягу навучальнага года ўстанаўліваюцца канікулы:

восеньскія – 8 дзён з 1 лістапада 2020 г.  па 8 лістапада 2020 г. уключна;

зімовыя – 17 дзён з 25 снежня 2020 г. па 10 студзеня 2021 г.  уключна;

вясновыя – 8 дзён з 28 сакавіка 2021 г. па 4 красавіка 2021 г. уключна;

летнія – 92 дні з 1 чэрвеня 2021 г.  па 31 жніўня 2021 г., для вучняў, якія закончылі навучанне на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі, – 82 дні з 11 чэрвеня 2021 г. па 31 жніўня 2021 г. уключна.

Для вучняў 1-2 класаў у ІІІ чвэрці праводзяцца дадатковыя зімовыя  канікулы з 15 лютага 2021 г. па 21 лютага 2021 г. працягласцю 7 дзён.

 

Версия сайта для слабовидящих