23 лістапада ў Дзяржаўнай установе адукацыі “Маісееўшчынская сярэдняя школа Барысаўскага раёна” адбылося выхаваўчае мерапрыемства ў рамках праекта ШАГ “Радзіма мая Беларусь у асобах. У гэтай красе велічнай ёсць доля працы маёй”. На занятку прысутнічалі вучні 8-11 класаў. Навучэнцам была прапанавана прэзентацыя, прысвечаная работнікам прамысловасці і сельскай гаспадаркі, віктарына, якая дала магчымасць пашырыць веды пра дасягненні Беларусі на сусветнай арэне. Таксама вучні пазнаёміліся з лепшымі працаўнікамі сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Матэрыял прэзентацыі вызваў цікавасць у вучняў. Яны задавалі розныя пытанні:
- Хто з нашых землякоў дабіўся высокіх вынікаў у сельскай гаспадарцы?
- Хто з выпускнікоў нашай школы заканчваў сельскагаспадарчыя ўстановы адукацыі? Дзе яны зараз працуюць? Ці вярнуўся хто з іх у родныя мясціны?
Мерапрыемства прайшло ў добразычлівай атмасферы.