13 студзеня па старым календары адзначаецца Новы год. А ў народным календары беларусаў з 13 на 14 студзеня – святкавалi другую — тлустую, багатую, мясную, шчодрую — куццю. У кожнай хаце iмкнулiся змадэлiраваць дабрабыт сям’i на ўвесь будучы год у адпаведнасцi з iснуючым павер’ем: як сустрэнеш новы год, такiм ён i будзе.
Настаўнікі і вучні ДУА «Маісееўшчынская сярэдняя школа Барысаўскага раёна» вырашылі прадоўжыць традыцыю сваіх продкаў.
Удзень для навучэнцаў установы адукацыі настаўнікам гісторыі Чычынай В.П. разам з вучнямі была прадстаўлена пастаноўка святкавання народнага абраду.
Гаспадар з гаспадыняю накрывалі на стол, разам з дзецьмі варажылі на дабрабыт у новым годзе. А якія ж каляды без калядоўшчыкаў! Яны спявалі калядныя песні, прымаўкі, заклічкі, праслаўляючы свята Каляды.
Добры настрой, узнёслыя эмоцыі гледачоў і выканаўцаў сведчыў пра тое, што Свята ўдалося!
А ўвечары вучні школы накіраваліся віншаваць са святам мясцовых жыхароў.
Прыемна адзначыць, што ўсе жыхары вёскі падтрымалі нашых калядоўшчыкаў: разам спявалі, удзельнічалі ў варажбе, нават падыгрывалі на музычных інструментах. Захоўваючы народныя традыцыі, у кожнай хаце калядоўшчыкаў адарвалі рознымі прысмакамі: каўбасамі, салам, цукеркамі і г.д. А гэта значыць, што год для гаспадароў будзе шчодрым і багатам! Чаго мы і вам жадаем!
Намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці Гусачонак В.А.