Государственное учреждение образования "Моисеевщинская средняя школа Борисовского района"
телефон: 80177773431
email: upkmoiseevshchina@rooborisov.by
222151 Минская область, Борисовский район, аг. Моисеевщина, ул. Центральная, 5

Школьны кірмаш "БАГАЧ"

22.09.2023
Школьны кірмаш "БАГАЧ"

Школьны кірмаш "БАГАЧ"

22 верасня 2023 года вучні і педагагічныя работнікі ўстановы адукацыі адзначалі свята народнага календара - "БАГАЧ".  Гэта свята заканчвала цыкл вырошчвання ўраджаю.  Святочны дзень не толькі падсумоўваў зробленае, але і настройваў на далейшыя работы: «Багач — бярыся за рагач (саху), ідзі пад авёс араць», «Прыйшоў Багач — кідай рагач, бяры сявеньку, сей памаленьку». Ад цяжкіх работ пад восень сяляне добра стамляліся, асабліва жанчыны: «Да Багача баба рабача, па Багачы — хоць за плот валачы». У гэты дзень назіралі за жывёлай, каб рабіць прагнозы з наступленнем зімы: калі пасля Малой Прачыстай жывёла імкнецца на пашу вельмі рана, то і зіма будзе ранняя. 

Мы таксама не асталіся ў баку ад народных традыцый. Пасля вучэбных заняткаў у школе распачаўся сапраўдны кірмаш. Вучні і іх законныя прадстаўнікі прадставілі шмат цікавых работ з гародніны і садавіны на выставу-конкурс, а таксама нагатавалі вялікую колькасць розных страў, якімі частавалі ўдзельнікаў кірмашу. 

Намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці Гусачонак В.А.

 

Версия сайта для слабовидящих