28.02.2023 ва ўстанове адукацыі адбылася навукова-практычная канферэнцыя краязнаўчага характару ў рамках рэалізацыі педагагічнага праекта «Развіццё грамадзянска-патрыятычных кампетэнцый вучняў на аснове арганізацыі краязнаўчай дзейнасці».
На канферэнцыі былі прадстаўлены наступныя работы:
1. "Паходжанне назваў некаторых вёсак нашай мясцовасці" (настаўнік пачатковых класаў Чарняўская Т.П., вучаніца 3 класа Матуленка Алена)
2. "Гісторыя аднаго экспаната" (настаўнік матэматыкі Аўсюк А.В., вучаніца 8 класа Лінькова Сафія)
3. "Лясныя ягады нашай мясцовасці" (настаўнік пачатковых класаў Гаспадарык В.А.. вучаніца 2 класа Гуц Ксенія)
4. "Афганская вайна ў лёсе мясцовых жыхароў" (настаўнік беларускай мовы і літаратуры Маер І.Ц., вучаніца 10 класа Матуленка Кацярына)
5 "Стараверства на тэрыторыі Маісееўшчынскага сельвыканкама" (настаўнік гісторыі Чычына В.П., вучаніца 11 класа Арлова Ганна)
6. "Пасха - адно з галоўных праваслаўных святаў маёй мясцовасці" (настаўнік пачатковых класаў Пішчака Т.Л., вучаніца 4 класа Бабачонак Дзіна)
7. "Паходжанне назвы вуліцы Віцебская аг.Маісееўшчына" (настаўнік пачатковых класаў Пузырова Л.М., вучань 1 класа Гусачонак Канстанцін)
Вучні прадэманстравалі свае веды, ступень валодання інфармацыяй, аратарскае майстэрства і камунікатыўныя навыкі.